Асноўнымі задачамі аддзела з’яўляюцца:
забеспячэнне рэалізацыі дзяржаўнай палітыкі ў сферы адукацыі, абароны правоў і законных інтарэсаў непаўналетніх;
ажыццяўленне кантролю за забеспячэннем якасці адукацыі;
ажыццяўленне дзейнасці па прафілактыцы безнагляднасці і правапарушэнняў непаўналетніх;
каардынацыя ў межах сваёй кампетэнцыі дзейнасці падведамасных устаноў, супрацоўніцтва з органамі дзяржаўнага кіравання, арганізацыямі і аб’яднаннямі, юрыдычнымі асобамі, індывідуальнымі прадпрымальнікамі па пытаннях рэалізацыі функцый сістэмы адукацыі, абароны правоў непаўналетніх, апекі і папячыцельства над непаўналетнімі;
забеспячэнне выканання падведамаснымі ўстановамі адукацыйных і дзяржаўных сацыяльных стандартаў па абслугоўванні насельніцтва рэспублікі;
арганізацыя ўзаемадзеяння ўстаноў дашкольнай, агульнай сярэдняй, спецыяльнай адукацыі з установамі дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі, а таксама маладзёжнымі і дзіцячымі грамадскімі арганізацыямі;
планаванне і правядзенне конкурсаў, выстаў, злётаў, алімпіяд, канферэнцый, семінараў, спаборніцтваў і іншых мерапрыемстваў па напрамках, уваходзячых у кампетэнцыю аддзела;
арганізацыя і правядзенне (удзел у арганізацыі і правядзенні) раённых, абласных, рэспубліканскіх мерапрыемствах.
У адпаведнасці з ускладзенымі на яго задачамі аддзел выконвае наступныя функцыі:
усебакова аналізуе стан, прагназуе, вызначае прыярытэты і асноўныя напрамкі развіцця сферы адукацыі;
вывучае адукацыйныя запыты навучэнцаў, іх законных прадстаўнікоў і ажыццяўляе іх улік пры правядзенні рэгіянальнай адукацыйнай палітыкі;
ажыццяўляе кадравую палітыку, накіраваную на камплектаванне аддзела высокакваліфікаванымі спецыялістамі, забяспечвае іх падбор і расстаноўку, фармуе ў межах сваёй кампетэнцыі кадравы склад падведамасных устаноў і яго рэзерв;
ажыццяўляе кантроль за захаваннем санітарных норм, правілаў і гігіенічных нарматываў, стварэннем бяспечных умоў у падведамасных установах;
ажыццяўляе кантроль за аховай здароўя навучэнцаў: аказаннем медыцынскай дапамогі, вызначэннем аптымальнай вучэбнай нагрузкі, рэжыму вучэбных заняткаў, арганізацыяй аздараўлення, работы па прапагандзе і навучанні навыкам здаровага ладу жыцця, прафілактыкай шкодных звычак, асацыяльных паводзін вучняў;
ажыццяўляе кантроль за арганізацыяй падвозу навучэнцаў у час адукацыйнага працэсу;
стварае для дзяцей і падлеткаў з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця ўмовы для атрымання адукацыі, карэкцыі парушэння развіцця і забеспячэнне сацыяльнай адаптацыі, арганізуе навучанне дома;
выконвае функцыі органа апекі і папячыцельства;
ажыццяўляе меры па прафілактыцы безнагляднасці і правапарушэнняў непаўналетніх, ажыццяўляе работу ў межах патрабаванняў Дэкрэта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 25 лістапада 2006 г. № 18 “Аб дадатковых мерах па дзяржаўнай абароне дзяцей у неблаганадзейных сем’ях”;
прымае сумесна з зацікаўленымі органамі і арганізацыямі меры па абароне жыцця і здароўя дзяцей, арганізацыі аздараўлення, адпачынку, занятасці і свабоднага часу навучэнцаў;
ажыццяўляе кантроль за арганізацыяй правядзення конкурсаў, выстаў, злётаў, алімпіяд, канферэнцый, семінараў і іншых мерапрыемстваў па напрамках, уваходзячых у кампетэнцыю аддзела;
удзельнічае ў рабоце міжнародных выстаў, ярмарак па пытаннях, уваходзячых у кампетэнцыю аддзела, прадстаўляе інтарэсы раёна ў іншых мерапрыемствах, якія праводяць міжнародныя і другія арганізацыі;
распрацоўвае праграмы развіцця рэгіянальнай сістэмы адукацыі;
аказвае прадугледжаную заканадаўствам Рэспублікі Беларусь падтрымку таленавітай і творчай моладзі;
ажыццяўляе ўзаемадзеянне з грамадскімі арганізацыямі;
узнагароджвае прызамі, дыпломамі, граматамі, медалямі пераможцаў і прызёраў раённых конкурсаў, алімпіяд і іншых мерапрыемстваў, якія праводзіць аддзел;
уносіць прапановы ў выканаўчыя і распарадчыя органы ўлады і афармляе дакументы на прысваенне ганаровых званняў, узнагароджанне, матэрыяльнае заахвочванне і маральнае стымуляванне работнікаў падведамасных устаноў і аддзела;
садзейнічае арганізацыі і правядзенню ў падведамасных установах эксперыментальнай і інавацыйнай дзейнасці;
арганізуе і прымае ўдзел у атэстацыі ўстаноў адукацыі, кіруючых і педагагічных кадраў у межах сваёй кампетэнцыі;
узаемадзейнічае з органамі дзяржаўнага кіравання, прафесійнымі саюзамі, грамадскімі арганізацыямі ў мэтах забеспячэння сацыяльнай абароны кіруючых, педагагічных і іншых работнікаў падведамасных устаноў;
арганізуе прыём грамадзян і юрыдычных асоб, разглядае іх звароты, прымае ва ўстаноўленым парадку па іх неабходныя меры, ажыццяўляе выкананне адміністратыўных працэдур;
ажыццяўляе кантроль за захаваннем у падведамасных установах парадку разгдяду зваротаў, выканання адміністратыўных працэдур;
распрацоўвае і ўносіць ва ўстаноўленым парадку на разгляд Круглянскага раённага выканаўчага камітэта, Круглянскага раённага Савета дэпутатаў праекты рашэнняў па пытаннях, уваходзячых у кампетэнцыю аддзела.