Архив новостей - Отдел по образованию, спорту и туризму Круглянского районного исполнительного комитета
Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

22.11.2018

Пасяджэнне школы ўдасканалення педагагічнага майстэрства выхавальнікаў дашкольнай адукацыі “Прадметнае прасторавае адукацыйнае асяроддзе як умова эфектыўнай арганізацыі адукацыйнага працэсу на беларускай мове”

20 лістапада 2018 г.  на базе дзяржаўнай установы адукацыі “Яслі-сад № 7 г. Круглае” адбыўся круглы стол для выхавальнікаў дашкольнай адукацыі першай і другой кваліфікацыйнай катэгорыі “Прадметнае прасторавае адукацыйнае асяроддзе як умова эфектыўнай арганізацыі адукацыйнага працэсу на беларускай мове”. Мэта пасяджэння – павышэнне ўзроўню прафесійнай кампетэнтнасці педагогаў па арганізацыі прадметнага прасторавага асяроддзя для арганізацыі адукацыйнага працэсу на беларускай мове.

Абмеркаванне пытанняў праходзіла ў інтэрактыўнай форме. Асноўныя прынцыпы пабудовы прадметнага прасторавага асяроддзя педагогі ўзгадалі шляхам запаўнення “крыжаванкі”. Затым удзельнікі прадставілі практычныя напрацоўкі. Адна група прэзентавала ўмовы, якія неабходна стварыць для арганізацыі адукацыйнага працэсу на беларускай мове, другая – асаблівасці адукацыйнага асяроддзя па далучэнні дзяцей дашкольнага ўзросту да беларускай нацыянальнай культуры.

Ацэнка дзейнасці мерапыемства ўдзельнікамі адбылася шляхам запаўнення “Анкеты-газеты”.

Матэрыялы глядзі тут