Архив новостей - Отдел по образованию, спорту и туризму Круглянского районного исполнительного комитета
Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

24.04.2019

Метадычнае аб’яднанне выхавальнікаў дашкольнай адукацыі рознаўзроставых груп “Арганізацыя адукацыйнага працэсу на беларускай мове ва ўстанове дашкольнай адукацыі”

9 красавіка 2019 г.  на базе дзяржаўнай установы адукацыі “Яслі-сад № 1 г. Круглае” адбылося пасяджэнне выхавальнікаў дашкольнай адукацыі рознаўзроставых груп па тэме “Арганізацыя адукацыйнага працэсу на беларускай мове ва ўстанове дашкольнай адукацыі”.

Галоўная мэта дадзенага пасяджэння -  выяўленне і падтрымка педагогаў, якія прымяняюць сучасныя вучэбна-метадычныя сродкі, інфармацыйна-камунікатыўныя тэхналогіі і актуальныя педагагічныя метады для забеспячэння станоўчых адукацыйных вынікаў.

Спачатку было абмеркавана пытанне “Авалоданне беларускай мовай – шлях да фарміравання нацыянальнай самасвядомасці”.

Затым выхавльнікі  прадставілі свае практычныя напрацоўкі па тэме, падзяліліся вопытам работы па стварэнню моўнага, прадметнага прасторавага асяроддзя для арганізацыі адукацыйнага працэсу на беларускай мове ў рознаўзроставых групах.