Архіў навін - Аддзел па адукацыі, спорту і турызму Круглянскага раённага выканаўчага камітэта
Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

30.10.18

Пасяджэнне пастаянна дзеючага семінара па тэме “Арганізацыя адукацыйнага працэсу на беларускай мове ва ўстанове дашкольнай адукацыі”

30 кастрычніка 2018 года  на базе дзяржаўнай установы адукацыі “Яслі-сад № 3 г.Круглае” прайшло пасяджэнне пастаянна дзеючага семінара для выхавальнікаў дашкольнай адукацыі, якія не маюць спецыяльнай адукацыі, па тэме “Арганізацыя адукацыйнага працэсу на беларускай мове ва ўстанове дашкольнай адукацыі”. Мэта семінара – павышэнне тэарэтычных і практычных ведаў педагогаў па асаблівасцях арганізацыі адукацыйнага працэсу на беларускай мове.

На пасяджэнні абмеркаваны пытанні стварэння бяспечнага прадметна-прасторавага адукацыйнага асяроддзя як фактара развіцця дзіця дашкольнага ўзросту на беларускай мове, асаблівасці яго арганізацыі ў розных узроставых групах установы дашкольнай адукацыі.

Таксама ўдзельнікі семінара прагледзелі прэзентацыю “Прадметнае прасторавае адукацыйнае асяроддзе ўстановы дашкольнай адукацыі па арганізацыі адукацыйнага працэсу на беларускай мове".

Развіццё беларускага маўлення