Архіў навін - Аддзел па адукацыі, спорту і турызму Круглянскага раённага выканаўчага камітэта
Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

16.11.18

Семінар-практыкум для выхавальнікаў дашкольнай адукацыі рознаўзроставых груп па тэме “Далучэнне дзяцей дашкольнага ўзросту да беларускай нацыянальнай культуры”

13 лістапада 2018 года  на базе дзяржаўнай установы адукацыі “Цяцерынскі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад-сярэдняя школа” адбыўся семінар-практыкум для выхавальнікаў дашкольнай адукацыі рознаўзроставых груп па тэме “Далучэнне дзяцей дашкольнага ўзросту да беларускай нацыянальнай культуры”. Мэта семінара-практыкума – удасканаленне ведаў педагогаў па арганізацыі адукацыйнага працэсу на беларускай мове.

Удзельнікі абмеркавалі асноўныя прынцыпы адукацыйнай работы па фарміраванні нацыянальнай самасвядомасці ў дзяцей дашкольнага ўзросту, формы і метады працы з дзецьмі па далучэнні да беларускай народнай культуры, пытанні арганізацыі прадметна-прасторавага адукацыйнага асяроддзя як фактара развіцця дзіця дашкольнага ўзросту на беларускай мове.

Практычная частка пачалася з прагляду занятка па адукацыйнай вобласці “Развіццё маўлення і культура маўленчых зносін”, які правяла выхавальнік дашкольнай адукацыі Цяцерынскага вучэбна-педагагічнага комплекса дзіцячы сад-сярэдняя школа Карпечына Т.К.

Затым удзельнікі семінара-практыкума выканалі практычнае заданне – склалі канспекты заняткаў па азнаямленню дзяцей з беларускімі народнымі казкамі “Муха-пяюха” і “Каза-манюка”. Таксама прайшоў панарамны прагляд афармлення куткоў беларускай культуры.