Архіў навін - Аддзел па адукацыі, спорту і турызму Круглянскага раённага выканаўчага камітэта
Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

15.02.19

Пасяджэнне пастаянна дзеючага семінара “Ступені майстэрства” выхавальнікаў дашкольнай адукацыі “Эфектыўныя метады, прыёмы і сродкі арганізацыі адукацыйнага працэсу на беларускай мове ва ўстанове дашкольнай адукацыі”

5 лютага 2019 г.  на базе дзяржаўнай установы адукацыі “Яслі-сад № 3 г. Круглае” адбыўся семінар-практыкум з удзелам выхавальнікаў дашкольнай адукацыі, якія не маюць спецыяльнай адукацыі па тэме “Эфектыўныя метады, прыёмы і сродкі арганізацыі адукацыйнага працэсу на беларускай мове ва ўстанове дашкольнай адукацыі”. Абмеркаваны пытанні пабудовы адукацыйнага асяроддзя, планавання адукацыйнага працэсу па развіцці беларускага маўлення і маўленчых зносін па далучэнні дзяцей дашкольнага ўзросту да беларускай мовы і нацыянальнай культуры.

У практычнай частцы ўдзельнікамі прагледжаны і прааналізаваны відыёзапісы розных відаў сумеснай дзейнасці педагогаў і дзяцей, адбыўся абмен вопытам работы па выкарыстанні эфектыўных метадаў, прыёмаў і сродкаў арганізацыі адукацыйнага працэсу з выхаванцамі на беларускай мове.

Выкарыстанне вучэбных наглядных дапаможнікаў:

Cерыя “Жыла-была казка”

Серыя “Старонкі роднай зямлі”