Архіў навін - Аддзел па адукацыі, спорту і турызму Круглянскага раённага выканаўчага камітэта
Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

21.02.19

Пасяджэнне метадычнага аб’яднання выхавальнікаў дашкольнай адукацыі рознаўзроставых груп “Эфектыўныя метады, прыёмы і сродкі арганізацыі адукацыйнага працэсу на беларускай мове праз узаемадзеянне з бацькамі і соцыумам”

12 лютага 2019 г.  на базе дзяржаўнай установы адукацыі “Яслі-сад № 1 г. Круглае” адбыўся семінар-практыкум з удзелам выхавальнікаў дашкольнай адукацыі рознаўзроставых груп па тэме “Эфектыўныя метады, прыёмы і сродкі арганізацыі адукацыйнага працэсу на беларускай мове праз узаемадзеянне з бацькамі і соцыумам”. Абмеркаваны эфектыўныя формы і метады супрацоўніцтва ўстановы дашкольнай адукацыі і сям’і па далучэнні дзяцей дашкольнага ўзросту да беларускай мовы і нацыянальнай культуры. Адбыўся абмен вопытам работы па ўзаемадзеянню з установамі соцыуму (бібліятэкамі, музеямі, сельскімі клубамі, домам раместваў) па стварэнні камунікатыўнага адукацыйнага асяроддзя.

У практычнай частцы выхавальнікі распрацавалі планаванне “Тыдня беларускай мовы”, паўдзельнічалі ў віктарыне “Беларусь – мая Радзіма”.