Архіў навін - Аддзел па адукацыі, спорту і турызму Круглянскага раённага выканаўчага камітэта
Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

15.03.19

Пасяджэнне метадычнага аб’яднання кіраўнікоў устаноў дашкольнай адукацыі па тэме “Сучасны падыход да моўнай адукацыі дзяцей дашкольноага ўзросту і забеспячэнне ўмоў для іх навучання, выхавання і развіцця на беларускай мове ў сітуацыі блізкароднаснага руска-беларускага білінгвізму”

12 сакавіка 2019 г.  на базе дзяржаўнай установы адукацыі “Яслі-сад № 7 г. Круглае” адбыўся семінар-практыкум з удзелам загадчыкаў, намеснікаў загадчыкаў па асноўнай дзейнасці ўстаноў дашкольнай адукацыі, намеснікаў дырэктараў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі, якія курыруюць пытанні дашкольнай адукацыі па тэме “Сучасны падыход да моўнай адукацыі дзяцей дашкольноага ўзросту і забеспячэнне ўмоў для іх навучання, выхавання і развіцця на беларускай мове ў сітуацыі блізкароднаснага руска-беларускага білінгвізму.”

Метадыст дзяржаўнай вучэбна-метадычнай установы “Круглянскі раённы вучэбна-метадычны кабінет” А.Ф.Мінчукова спынілася на праблеме развіцця маўлення дашкольнікаў у сітуацыі блізкароднаснага руска-беларускага білінгвізму. Каб лепш зразумець тэарэтычныя меркаванні навукоўцаў па тэме ўдзельнікам быў прапанаваны тэрміналагічны слоўнік.

Далей А.Ф.Мінчукова звярнула ўвагу на тое, што білінгвізм на Беларусі – гэта рэалія сённяшняга жыцця і не прымаць яго як дадзенасць не магчыма. Таксама неабходна ведаць адмоўныя бакі білінгвізму для развіцця маўлення дзяцей і важна знаходзіць аптымальныя шляхі і сродкі іх пераадолення. Існуе таксама і шэраг станоўчых момантаў білінгвальнай адукацыі. Лічыцца, што білінгвізм дабратворна ўплывае на развіццё памяці, мыслення, увагі, знаходлівасці, хуткасці рэакцыі, матэматычных здольнасцей дзяцей. Двухмоўе ў дашкольным узросце закладвае спрыяльныя асновы для добрага засваення ў будучым абстрактных навук, літаратуры, іншаземных моў. Большасць сучасных даследчыкаў білінгвізму лічыць, што авалоданне больш чым дзвюма мовамі карысна для дзяцей як у лінгвістычных і культурных адносінах, так і ў кагнітыўным аспекце.

Як мы павінны ставіцца да білінгвізму сёння? Ці патрэбен ён беларускім дашкольнікам? На гэтыя пытанні кіраўнікі атрымалі адказы падчас аналізу анкетавання педагогаў сістэмы дашкольнай адукацыі раёна.

Намеснік загадчыка па асноўнай дзейнасці дзяржаўнай установы адукацыі “Яслі-сад № 2 г. Круглае” Атрашкевіч Г.В. раскрыла пытанне рэалізацыі зместу вучэбнай праграмы дашкольнай адукацыі у розных узроставых групах. Адзначыла, што важнай часткай работы ў гэтым накірунку з’яўляецца ўзаемадзеянне з бацькамі. Асноўнай задачай у азнаямленні бацькоў з нацыянальнай культурай з’яуляецца фарміраванне ў іх актыўнай сацыяльнай пазіцыі.

Намеснік загадчыка па асноўнай дзейнасці дзяржаўнай установы адукацыі  “Яслі-сад № 1 г. Круглае” Паўленка А.М. узгадала праграмна-метадычнае забеспячэнне адукацыйнага працэсу на беларускай мове ва ўстановах дашкольнай адукацыі. Прапанавала пералік вучэбна-метадычных дапаможнікаў на беларускай мове для ўстаноў дашкольнай адукацыі на 2018/2019 навучальны год, выданне якіх здзейснена за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту.

Кіраўнікі дзяржаўных устаноў адукацыі “Яслі-сад № 7 г. Круглае” і “Дзіцячы сад аграгарадка Старое Радча” Ганчарова Г.М. і Ціханава В.М. падзяліліся вопытам работы па стварэнню ўмоў ва ўстановах адукацыі для выхавання і развіцця выхаванцаў на беларускай мове.

У практычнай частцы ўдзельнікам пасяджэння быў прапанаваны  прагляд розных відаў дзейнасці дзяцей на беларускай мове: занятак па развіцці беларускага маўлення і культуры маўленчых зносін у рознаўзроставай групе дзяржаўнай установы адукацыі “Дзіцячы сад аграгарадка Старое Радча”;

ранішнік да свята 8 Сакавіка ў старэйшай групе дзяржаўнай установы адукацыі “Яслі-сад № 1 г. Круглае”;

міні-дыялогі дзяцей “гаворым па-беларуску” на тэму “Сям’я” ў старэйшай групе дзяржаўнай установы адукацыі “Яслі-сад № 2 г. Круглае”.

У заключэнні пасяджэння адбыўся абмен думкамі, выпрацаваны рэкамендацыі па пытаннях арганізацыі адукацыйнага працэсу на беларускай мове ва ўстановах дашкольнай адукацыі.

Метадычныя дапаможнікі

ТЭРМІНАЛАГІЧНЫ СЛОЎНІК