Архіў навін - Аддзел па адукацыі, спорту і турызму Круглянскага раённага выканаўчага камітэта
Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

03.04.19

Пасяджэнне пастаянна дзеючага семінара “Ступені майстэрства” выхавальнікаў дашкольнай адукацыі па тэме “Эфектыўныя метады, прыёмы і сродкі арганізацыі адукацыйнага працэсу на беларускай мове ва ўстанове дашкольнай адукацыі”

2 красавіка 2019 г.  на базе дзяржаўнай установы адукацыі “Яслі-сад № 3 г. Круглае” адбылося трэцяе пасяджэнне пастаянна дзеючага семінара “Ступені майстэрства” выхавальнікаў дашкольнай адукацыі “Эфектыўныя метады, прыёмы і сродкі арганізацыі адукацыйнага працэсу на беларускай мове ва ўстанове дашкольнай адукацыі”.

Абмеркаваны пытанні пабудовы прадметнага прасторавага адукацыйнага асяроддзя і ўзаемадзеяння з сем’ямі выхаванцаў па павышэнню якасці адукацыйнага працэсу на беларускай мове ва ўстанове дашкольнай адукацыі.

Кіраўнік пастаянна дзеючага семінара Мельнікава Т.А. прадставіла змястоўную выставу матэрыялаў па арганізацыі адукацыйнага працэсу на беларускай мове ва ўстанове дашкольнай адукацыі. Удзельнікі пасяджэння прэзентавалі свае практычныя напрацоўкі.