Архіў навін - Аддзел па адукацыі, спорту і турызму Круглянскага раённага выканаўчага камітэта
Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

24.04.19

Пасяджэнне школы ўдасканалення педагагічнага майстэрства выхавальнікаў дашкольнай адукацыі першай і другой кваліфікацыйнай катэгорыі “Асаблівасці арганізацыі адукацыйнага працэсу на беларускай мове ва ўстановах дашкольнай адукацыі”

16 красавіка 2019 г.  на базе дзяржаўнай установы адукацыі “Яслі-сад № 7 г. Круглае” адбыўся семінар-практыкум з удзелам выхавальнікаў дашкольнай адукацыі першай і другой кваліфікацыйнай катэгорыі па тэме “Асаблівасці арганізацыі адукацыйнага працэсу на беларускай мове ва ўстановах дашкольнай адукацыі”.

Разгледжаны асноўныя патрабаванні да планавання па адукацыйнай вобласці “Развіццё маўлення і культура маўленчых зносін”, асаблівасці арганізацыі адукацыйнага працэсу ў розных узроставых групах.

Кіраўнік пасяджэння Гобарава Н.М. зазначыла, што асноўны змест працы педагога акрэслены ў вучэбнай праграме дашкольнай адукацыі, якая базіруецца на пастулаце параўнальна лёгкага засваення дзецьмі другой мовы. Таму працэс навучання неабходна арганізаваць па прынцыпу задавальнення асобасных, пазнавальных, гульнёвых патрэбнасцей дзіцяці ў адносінах з дарослымі і іншымі дзецьмі. 

Далей выхавальнікі Цітова І.В., Сапліна Т.В., Парашкова Н.В., Буяшова В.М., Жукоўская Н.П. прадставілі відыёзапісы розных відаў дейнасці па тэме,  падзяліліся эфектыўнымі метадамі і прыёмамі  працы па далучэнні дзяцей дашкольнага ўзросту да беларускай мовы і нацыянальнай культуры.

 На прыканцы пасяджэння кожны ўдзельнік атрымаў тэхналагічную карту адукацыйнага працэсу на беларускай мове ва ўстанове дашкольнай адукацыі і памятку па планаванню і правядзенню заняткаў па развіцці маўлення і культуры маўленчых зносін.