Архіў навін - Аддзел па адукацыі, спорту і турызму Круглянскага раённага выканаўчага камітэта
Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

24.04.19

Абласны этап рэспубліканскага фестывалю педагагічных ідэй “Каб мова родная гучала…”

17 красавіка 2019 г. намеснік загадчыка па асноўнай дзейнасці Паўленка А.М., выхавальнік дашкольнай адукацыі Пажарыцкая Н.І. дзяржаўнай установы адукацыі “Яслі-сад № 1 г. Круглае” прынялі ўдзел у абласным этапе рэспубліканскага фестывалю педагагічных ідэй “Каб мова родная гучала…”

На фестываль прадстаўлен план тэматычнага тыдня “Спачатку было слова…” і метадычная распрацоўка квэст-гульні для выхавальнікаў дашкольнай адукацыі.  

З удзельнікамі мерапрыемства праведзены майстар-клас “Новае - гэта добра забытае старае”. У працэсе актыўнага ўзаемадзеяння педагогі пазнаёміліся з паняццем “квест-гульня” і алгарытмам яе стварэння. Паглыбілі веды аб відах квест-гульняў, якія выкарыстоўваюцца ў рабоце з дзецьмі дашкольнага ўзросту, методыкай іх правядзення.