Архіў навін - Аддзел па адукацыі, спорту і турызму Круглянскага раённага выканаўчага камітэта
Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

28.05.19

Пасяджэнне творчай майстэрні выхавальнікаў дашкольнай адукацыі вышэйшай і першай кваліфікацыйнай катэгорыі “Панарама эфектыўных метадаў і прыёмаў арганізацыі адукацыйнага працэсу ва ўстановах дашкольнай адукацыі па далучэнні выхаванцаў да беларускай мовы і нацыянальнай культуры”

24 красавіка 2019 г.  на базе дзяржаўнай установы адукацыі “Яслі-сад № 2 г. Круглае” адбылося пасяджэнне творчай майстэрні выхавальнікаў дашкольнай адукацыі вышэйшай і першай кваліфікацыйнай катэгорыі па тэме “Панарама эфектыўных метадаў і прыёмаў арганізацыі адукацыйнага працэсу ва ўстановах дашкольнай адукацыі па далучэнні выхаванцаў да беларускай мовы і нацыянальнай культуры”.

Спачатку педагогі пазнаёміліся з выставай, на якой былі прадстаўлены дыдактычныя гульні і метадычныя дапаможнікі па далучэнні выхаванцаў да беларускай мовы і нацыянальнай культуры.   Затым удзельнікі падзяліліся вопытам работы па тэме.

Выхавальнік дашкольнай адукацыі Цяцерынскага навучальна-педагагічнага комплекса дзіцячы сад-сярэдняя школа Карпечына Т.К., прэзентавала цікавую гульню “Тэлевізар”, мэтай якой з’яўляецца заахвочванне дзяцей да самастойных выказванняў на беларускай мове, пераказ знаёмых казак і апавяданняў.

 Каваленка Н.М., выхавальнік дашкольнай адукацыі ясляў-сада № 2 г. Круглае, прадставіла відэапрэзентацыю на тэму “Развіццё беларускага маўлення ў дзяцей дашкольнага ўзросту ў працэсе гульнявой дзейнасці”.

 Грэчыхіна В.В. выхавальнік дашкольнай адукацыі ясляў-сада № 7 г. Круглае. расказала пра арганізацыю і правядзенне забавы “Кола вясновых святаў” з цыклу заняткаў “Музей ў куфэрачку”.

Выхавальнікі дашкольнай адукацыі ясляў-садоў № 1 і № 7 г. Круглае Рэшылава Н.М. і Лапо Л.М. прадставілі практычныя напрацоўкі па стварэнню прадметнага прасторавага адукацыйнага асяроддзя ў розных узроставых групах установы дашкольнай адукацыі.

Па агульным меркаванні педагогаў, пасяджэнне атрымалася плённым, цікавым, насычаным.  Удзельнікі сустрэчы павысілі сваю прафесійную кампетэнтнасць па пытаннях арганізацыі адукацыйнага працэсу на беларускай мове, пазнаеміліся з вопытам калег. Зрабілі выснову: каб гучала родная мова ў дзіцячым садзе, патрэбна на ёй размаўляць - і дарослым, і выхаванцам.