Архіў навін - Аддзел па адукацыі, спорту і турызму Круглянскага раённага выканаўчага камітэта
Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

14.02.20

Майстар-клас для выхавальнікаў дашкольнай адукацыі "Развіццё беларускага маўлення дзяцей дашкольнага ўзросту ў розных відах дзейнасці"

12 лютага 2020 г.  на базе дзяржаўнай установы адукацыі “Яслі-сад № 2 г. Круглае” адбыўся майстар-клас па тэме"Развіццё беларускага маўлення дзяцей дашкольнага ўзросту ў розных відах дзейнасці", які правяла выхавальнік дашкольнай адукацыі першай кваліфікацыйнай катэгорыі Бугаева В.В.

Мэта майстар-класа - павышэнне ўзроўню прафесійнага кампетэнтнасці выхавальнікаў дашкольнай адукацыі па развіцці беларускага маўлення ў дзяцей дашкольнага ўзросту.

У мерапрыемстве прынялі ўдзелпедагагічныя работнікі устаноў дашкольнай адукацыі раёна. Падчас прэзентацыі Валянціна Віктараўна звярнула ўвагу на актуальнасць дадзенай тэмы, прадэманстравала матэрыял па стварэнні беларускамоўнага асяроддзя ў групе.

У практычнай частцы прадставіла эфектыўныя метады і прыемы ўзаемадзеяння з выхаванцамі ў гульнявай і мастацкай дзейнасці.Прысутныя актыўна ўдзельнічалі ў творчых гульнях-заданнях: “Чароўны мячык”, "Складзі прыказку", "Прыдумай гульню або дыялог з лялькай на беларускай мове". Пазнаеміліся з  гісторыяй з’яўлення беларускай народнай лялькі, спецыфікай яе выкарыстання ў адукацыйным працэсе на ўзроўні дашкольнай адукацыі, змайстравалі ляльку-дабрабытніцу сваімі рукамі.

Удзельнікі майстар-класа адзначылі, што ён атрымаўся плённым, цікавым, насычаным.  Інфармацыя педагога-майстра і практычная частка спрыялі павышэнню цікавасці прысутных да дадзенай тэмы, назапашванню імі ведаў і практычных уменняў па пытаннях арганізацыі адукацыйнага працэсу на беларускай мове.