Архіў навін - Аддзел па адукацыі, спорту і турызму Круглянскага раённага выканаўчага камітэта
Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

11.05.22

Дыялогавая пляцоўка “Культурна-адукацыйныя практыкі сучаснага музея ўстановы адукацыі”

У рамках рэспубліканскай акцыі “Эстафета музейнага вопыту” 10 мая 2022 года адбылася дыялогавая пляцоўка ў анлайн фармаце па тэме “Культурна-адукацыйныя практыкі сучаснага музея ўстановы адукацыі”.

У дыялогавай пляцоўцы прынялі ўдзел кіраўнікі музеяў устаноў адукацыі раёна.

У ходзе мерапрыемства кіраўнікі музеяў дзяліліся вопытам работы ў рамках інавацыйнага пректа па ўкараненні формаў музейнай работы па вывучэнні гісторыі роднага краю, па павышэнні ролі школьнага музея ў адукацыйным працэсе.