Архіў навін - Аддзел па адукацыі, спорту і турызму Круглянскага раённага выканаўчага камітэта
Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

23.02.24

Гімн роднай мове

Ва ўстановах адукацыі раёна з 19 па 23 лютага прайшлі мерапрыемствы, прымеркаваныя да Міжнароднага дня роднай мовы.

120 вучняў узялі ўдзел у гульне-конкурсе па беларускай мове і літаратуры “Буслік-2024”. У школьных бібліятэках, вучэбных кабінетах устаноў адукацыі працавалі кніжныя выставы. На базе школьных краязнаўчых музеяў прайшлі тэматычныя інфармацыйныя гадзіны. Вучні ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі ўзялі ўдзел у рэспубліканскай дыктоўцы па беларускай мове. Ва ўстановах дашкольнай адукацыі ў рамках тэматычнага тыдня ладзіліся заняткі, размовы, беларускамоўныя хвілінкі, рухомыя і дыдактычныя гульні, чытанне твораў і парады бацькам на беларускай мове.

Цікава і пазнавальна праведзены шэраг мерапрыемстваў на беларускай мове:

ДУА “Дзіцячы сад № 3 г. Круглае” – гульня-віктарына “Жыву ў Беларусі і тым ганаруся”, гульня-забава “Вянок гульняў”, падарожжа ў мінулае “Беларуская хатка” (наведванне экспазіцыі беларускай хаткі);

ДУА “Дзіцячы сад № 7 г. Круглае” – гульня-падарожжа «Па старонках роднай мовы», квэст-гульня «Як ты дорага мне, мая родная мова!», акцыя для бацькоў «Маё любімае слова па-беларуску»;

ДУА “Сярэдняя школа № 1 г. Круглае”, ДУА “Сярэдняя школа № 2 г. Круглае” – музабоз “Сучасныя кампазіцыі на беларускай мове”, прагляд мультфільмаў “Мульціманія па-беларуску”, акцыя “Сэлфі па-беларуску” (групы ў сацыяльных сетках), відэаролік “Чытаем на роднай мове”, аўкцыён “Растлумач фразеалагізм – атрымай сюрпрыз”, музычная гасцёўня “Я заўжды з сабой бяру мову родную маю”, інтэрактыўны экшн;

ДУА “Комсеніцкая сярэдняя школа імя Р.І.Шыбанава” – лінгвістычная гульня-конкурс “Юныя лексіколагі”, акцыя “Гучы, беларускае слова!”;

ДУА “Кручанская базавая школа” – інсцэніроўка ўрыўка з твора З. Бядулі “На Каляды к сыну”, творчая акцыя “Чытаем Васіля Быкава разам”;

ДУА “Цяцерынская сярэдняя школа імя А.С.Лукашэвіча” – акцыя “Рускай мове дай разгрузку – размаўляй па-беларуску”, інтэлектуальная гульня “Лепшыя беларусазнаўцы”;

ДУА “Філатаўская сярэдняя школа імя С.А.Лавянецкага” – акцыя “Гімн роднай мове”, кіналекторый “Жывое ў вяках беларускае слова – народа душа і народа хвала” і інш.

Вялікі выхаваўчы патэнцыял праведзеных мерапрыемстваў пацвердзіў, што кожны чалавек павінен ведаць і паважаць мову краіны, у якой нарадзіліся яго продкі і ён сам, бо яна з’яўляецца мастком, што злучае нас з нашымі вытокамі, з нашай гісторыяй.