Архив новостей - Отдел по образованию, спорту и туризму Круглянского районного исполнительного комитета
Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

29.11.2018

Пасяджэнне творчай майстэрні выхавальнікаў дашкольнай адукацыі “Арганізацыя адукацыйнага працэсу ва ўстановах дашкольнай адукацыі па далучэнню выхаванцаў да беларускай мовы і нацыянальнай культуры”

27 лістапада 2018 г.  на базе дзяржаўнай установы адукацыі “Яслі-сад № 2 г. Круглае” адбыўся семінар-практыкум для выхавальнікаў дашкольнай адукацыі вышэйшай і першай кваліфікацыйнай катэгорыіАрганізацыя адукацыйнага працэсу ва ўстановах дашкольнай адукацыі па далучэнню выхаванцаў да беларускай мовы і нацыянальнай культуры”.

Мэта пасяджэння – удасканаленне прафесійнай кампетэнтнасці педагогаў па арганізацыі адукацыйнага працэсу на беларускай мове.

У тэарэтычнай частцы пасяджэння разгледжаны пытанні рэалізацыі задач адукацыйнай вобласці “Развіццё маўлення і культуры маўленчых зносін” вучэбнай праграмы дашкольнай адукацыі, эфектыўныя напрамкі вывучэння і ўкаранення беларускай мовы ў адукацыйны працэс дашкольнай установы.

Практычная частка пачалася з перакладу беларускіх прымавак на рускую мову. Затым удзельнікі актывізавалі свае веды і беларускае маўленне падчас інтэрактыўнай гульні “Сінквейн”.

Далей педагогі падзяліліся сваімі напрацоўкамі па арганізацыі адукацыйнага працэсу на беларускай мове і па ўзаемадзеянню з сем’ямі выхаванцаў у дадзеным накірунку. Адбыўся прагляд відыёзапісаў відаў сумеснай дзейнасці дзяцей і дарослых па засваенню беларускага маўлення.

Падчас работы ў групах удзельнікамі распрацаваны планы правядзення тыдня беларускай мовы, прымеркаванага да народнага свята “Каляды”.

Матэрыялы глядзі тут