Архив новостей - Отдел по образованию, спорту и туризму Круглянского районного исполнительного комитета
Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

21.05.2013

Беларусь у маім сэрцы

Зямля бацькоў – жыцця крыніца. Менавіта тут, ля парога бацькоўскага дома, і пачынаецца наша з вамі агульная Радзіма – Рэспубліка Беларусь. І не важна, жывеш ты ў вялікім горадзе, ці ў маленькай вёсачцы. Толькі пад небам роднай Беларусі вы можаце знайсці сваё месца, раскрыць свае здольнасці, прынесці карысць грамадству, адчуваць сябе сапраўднымі патрыётамі Беларусі.

3 мая 2013 года у Цэнтры дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі ў рамках рэспубліканскай акцыі “Я – грамадзянін Рэспублікі Беларусь” прайшоў інфармацыйна – пазнавальны турнір «Беларусь ў маім сэрцы».

Каманды школ раёна адправіліся ў падарожжа па нашай роднай Беларусі. Удзельнікі турніру адначасова праверылі свае веды і пазналі шмат новага і цікава пра Беларусь. Для гэтага ім было неабходна пераадолець 12 станцый: «БЕЛАРУСЬ В МОЁМ СЕРДЦЕ», «ИЗ ИСТОРИИ ПРИДНЕПРОВЬЯ», «СПАСИБО ДЕДУ ЗА ПОБЕДУ», «ДЕТИ ЗЕМЛИ БЕЛОРУССКОЙ»,«ИСТОКИ НАРОДНОЙ МУДРОСТИ», «ИСКРЫ ПИОНЕРСКИХ КОСТРОВ»,«ПРИРОДА – НАШ ОБЩИЙ ДОМ», «ИГРОВОЕ ПОДВОРЬЕ». Таксама дома яны падрыхтавалі газеты на тэму «Подвиг народа бессмертен». Апошнім этапам турніру быў конкурс чытальнікаў «И помнит мир спасённый».

Хочацца адзначыць лепшых: каманда Рубежскага ВПК, якая паказала самыя дасканалыя веды і заняла 1 месца; каманда Філатаўскага ВПК(2 месца) і каманда Загаранкаўскага ВПК (3 масца). Мы віншуем усіх з перамогай у турніры і жадаем, каб і далей нашы рабяты маглі з гонарам гаварыць “Я – грамадзянін Рэспублікі Беларусь”.