Архив новостей - Отдел по образованию, спорту и туризму Круглянского районного исполнительного комитета
Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

04.03.2019

Пасяджэнне творчай майстэрні выхавальнікаў дашкольнай адукацыі вышэйшай і першай кваліфікацыйнай катэгорыі “Азнаямленне з беларускім выяўленчым і дэкаратыўна-прыкладным мастацтвам як сродкам далучэння дзяцей дашкольнага ўзросту да беларускай мовы, беларускіх традыцый і культуры”

26 лютага 2019 г.  на базе дзяржаўнай установы адукацыі “Яслі-сад № 2 г. Круглае” адбыўся метадычны практыкум з удзелам выхавальнікаў дашкольнай адукацыі вышэйшай і першай кваліфікацыйнай катэгорыі “Азнаямленне з беларускім выяўленчым і дэкаратыўна-прыкладным мастацтвам як сродкам далучэння дзяцей дашкольнага ўзросту да беларускай мовы, беларускіх традыцый і культуры”.

Да ўвагі ўдзельнікаў была прапанавана змястоўная прэзентацыя “Азнаямленне дзяцей дашкольнага ўзросту з творамі выяўленчага мастацтва Беларусі”. Адбыўся абмен вопытам работы па выкарыстанню эфектыўных форм, метадаў і прыёмаў азнаямлення дзяцей дашкольнага ўзросту з беларускім выяўленчым і дэкаратыўна-прыкладным мастацтвам. Пэўная ўвага нададзена пытанню выкарыстання сучасных адукацыйных тэхналогій для вырашэння задач адукацыйнай вобласці “Развіццё маўлення і культура маўленчых зносін” і “Мастацтва: выяўленчая дзейнасць”.

Адбыўся прагляд і абмеркаванне інтэграванага занятка па адукацыйнай вобласці “Развіццё маўлення і культура маўленчых зносін” і “Мастацтва: выяўленчая дзейнасць”.

Выхавальнікі прынялі ўдзел у дзелавой гульні “Мастацтва ў жыцці чалавека”, распрацавалі метадычныя парады па азнаямленню дзяцей дашкольнага ўзросту з творамі выяўленчага мастацтва.

Прэзентацыя “Азнаямленне дзяцей дашкольнага ўзросту з творамі выяўленчага мастацтва Беларусі”